У раёне — новы галоўны ўрач

Общество

З 14 верасня УЗ “Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца” ўзначаліў Андрэй Уладзіміравіч Прахарэнка. Нарадзіўся Андрэй Уладзіміравіч у г.Гомелі 23 мая 1985 года. У 2009 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на спецыяльнасці “ўрачэбная справа”.  Пасля адзін год працаваў урачом-інтэрнам па спецыяльнасці “хірургія” ў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы. З 2010 па 2013 гады – урач-хірург Капыльскай цэнтральнай бальніцы, са жніўня  2013 года – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва гэтай жа бальніцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *