Засталося толькі расставіць мэблю

Общество

Значная работа праведзена ў сярэдняй школе №3 г.Чэрвеня па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Абноўленая, яна неўзабаве расчыніць дзверы для сваіх вучняў.

— Працавалі мы не адны, — гаворыць дырэктар школы  Алена Жыгімонт. — Дапамагалі адрамантаваць калідоры і вучэбныя кабінеты бацькі нашых вучняў і спонсары. Гаспадарчым спосабам цалкам зроблены рамонт у актавай зале, у пяці кабінетах на другім паверсе, адрамантаваны кабінеты сацыяльнага педагога і намесніка дырэктара. Пафарбаваны сцены ў калідорах на першым і другім паверхах, лесвіца на другі паверх. Дапамагае нам інжынер з ПМК-8 Васіль Акуневіч. Ён складае каштарыс і кантралюе ход рамонту, а мы заказваем матэрыялы, збіраем брыгаду — людзей, якія здольныя зрабіць усё, што нам неабходна. Часткова замянілі ацяпленне.

Таццяна Марцьянава

Працяг матэрыяла чытайце ў друкаваным варыянце газеты № 155-157 за 15 жніўня 2015.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *