З лясной нівы — на хлебную

Общество

За плячыма Мікалая Стахоўскага- 43 гады вадзіцельскага стажу ў Чэрвеньскім леспрамгасе, адкуль і пайшоў ён на заслужаны адпачынак. Пазалетась вырашыў, што сіл і здароўя яшчэ хапае, каб і дзяржаве карысць прыносіць, і дадатковую капейчыну да пенсіі мець. У Чэрвенскім лясгасе былі рады вопытнаму спецыялісту.

Другі год Мікалай Віктаравіч на сваім «МАЗе» выконвае разнастайныя гаспадарчыя рэйсы: возіць запчасткі, дошкі, пясок, дастаўляе на гадавальнік торф і арганічныя ўгнаенні. Напярэдадні Новага года выпраўляецца ў Мінск на ёлачныя кірмашы. А ў перыяд жніва, калі лясгас аказвае дапамогу сельскай гаспадарцы, ён шчыруе ў падшэфным КСУП «Ганута-Агра».

Падчас сёлетняй уборкі ўраджаю Мікалай Стахоўскі перавёз ад камбайнаў 1165 тон збожжа. Як вадзіцель-тысячнік, адзначаны Падзякай старшыні Чэрвеньскага райвыканкама і грашовай прэміяй.

Ігар АДАМОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *