Пяць гаспадарак завяршылі сяўбу азімага рапсу

Аграрный сектор

* Паводле звестак райсельгасхарчу на чацвер, сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньшчыны пасеялі 3378 гектараў азімага рапсу — 86,6 працэнта ад неабходнага. Першымі завяршылі гэты від работ у КСУП «Ганута-Агра», ААТ «10 з’езд Саветаў» і «Лядзенскі», сельгасфіліялах «Аграбокс» СП «Унібокс» і «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон».

* Таксама ў гаспадарках пасеялі 725 гектараў азімай свірэпіцы з неабходных 4000.

* Працягваецца ворыва глебы пад азімыя зерневыя культуры. Гэты від работ выкананы ў сельгаспрадпрыемствах на 3395 гектарах, што складае 26,6 працэнта ад плана.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *