Па новых гадзінніках звяраюць час

Аграрный сектор

Арыгінальныя падарункі падрыхтаваў сёлета рупліўцам жніва райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Лепшыя па выніках працы за тыдзень разам з Удзячнымі лістамі і чырвонымі сцяжкамі атрымліваюць насценныя гадзіннікі з выявай камбайна на збожжавай ніве, прафсаюзнай сімволікай і надпісам «Чэрвеньскі раён».

Уручэнне такіх узнагарод сямейнаму экіпажу Юрыя і Андрэя Жарабцовых з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» стала для бацькі і сына чарговай адметнай падзеяй, бо літаральна напярэдадні быў перасягнуты тысячны намалот збожжа. Нягледзячы на тое, што іх «ДОНу-1500 Б» ужо дзевяць гадоў, тэхніка ва ўмелых руках камбайнераў працуе надзейна.

Што да гадзіннікаў, то адзін з іх зойме пачэснае месца ў доме Жарабцовых, а па другому сын Андрэй будзе звяраць час у перыяд вучобы ў Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *