Фірменны стыль вытворча-харчовага завода

Общество

На прадпрыемстве працуе 105 чалавек, сярэдняя зарплата — 6,2 мільёна рублёў. Конкурс на ўсе вакансіі — вялікі. Патрабаванні- агульныя, ды не ўсе іх вытрымліваюць. Патрэбна быць не толькі прафесіяналам, але і сумленным, адказным чалавекам.

На сённяшні дзень завод выпускае шаснаццаць відаў віна, з якіх тры распрацаваны тэхнолагамі завода па  тыповых рэкамендацыях. У дапушчальных памерах  выкарыстаны мясцовыя ягады і садавіна. Так, для сваіх фірменных гатункаў закуплена  ў насельніцтва 28 тон чорных парэчак, 30 тон чырвоных, 10 тон трускалак.

Кожны сезон тут асвойваюць і выпускаюць новую прадукцыю. Так, у ліпені з’явіўся ў продажы  бярозавы сок у бутэльках 1,5 літра. Дзеля гэтага закуплена новае абсталяванне, адпрацавана тэхналогія. У тым жа месяцы ў продаж па ўсёй Мінскай вобласці паступіла  дзевяць тон соку, а ў жніўні —  ужо больш дваццаці тон. На гэтую прадукцыю ёсць заяўкі з усіх абласцей рэспублікі.

— Вясной, калі быў сезон,  бярозавы сок закуплялі непасрэдна ў леснікоў, распавядае дырэктар прадпрыемства Мікалай Шыфрын. — Гэта было танней. Цяпер закупляем вакуумныя ўпакоўкі соку ў  Старых Дарогах. Там на прадпрыемстве арганізавана  вытворчасць  доўгатэрміновага захоўвання  бярозавага соку.

Дарэчы, на святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на раённых гуляннях у лесапарку «Загор’е» адбылася дэгустацыя гэтай новай прадукцыі жыхарамі  і гасцямі нашага раёна. Водгукі былі станоўчымі. Акрамя гэтага, адначасова  з ужо добра вядомымі  пакупнікам  «Дзюшэс»,»Барбарыс»,»Ліманад», мы плануем выпуск безалкагольных  з дабаўленнем соку — сокаўтрымліваючыя, з газам і без. Асноўны кампанент — яблычны сок. Для яго вытворчасці купляем канцэнтрат у прадпрыемстваў рэспублікі.

Пад патрэбу вытворчасці вінаў самі  нарыхтоўваем  сыравіну. Цяпер закупляем яблыкі ў насельніцтва па 700 рублёў за кілаграм. Ёсць магчымасць  выдзяляць транспарт для  закупкі. За кожным сельсаветам раёна замацаваны  адказныя работнікі адміністрацыі завода для арганізацыі гэтай работы. Вызначаецца дзень і месца здачы яблыкаў, туды выязджае транспарт. Фіксуецца колькасць закупленага, гаспадар, пасля ў бугалтэрыі прадпрыемства  праводзіцца аплата. Для гэтага завод атрымаў льготны крэдыт,  затрымкі  з выплатамі не будзе.

Вялікай папулярнасцю таксама карыстаецца  пітная  вада нашага завода. Вабіць яна тым, што  экалагічна  чыстая,  адпавядае ўсім стандартам. У нас свая свідравіна,  няма побач ніякіх прамысловых аб’ектаў. Разліваем у ёмістасці памерам  0,5;  1,5;  6,0;  9,0;  18,0  літраў.  Варыянты: газіраваная і без газу.

Упершыню сёлета прапанавалі камерцыйную паслугу — разліў пітной вады па заяўках заказчыка з іх сыравіны. У прыватнасці,   ААТ «Дубой — Аква» з горада  Століна  пажадала працаваць з намі.  Спачатку было выпрабаванне якасці, лабараторныя доследы — вынікі задаволілі. У жніўні пачынаем выпуск. Заказчык прывозіць нам сваю ваду (не менш, чым 25 тон за адзін раз), мы яе фільтруем, газіруем, калі такі заказ, бутыліруем і адпраўляем.

На мой погляд, не зусім яшчэ ацэнена  пакупнікамі такая прадукцыя нашага завода, як прарошчанае зерне. Медыкі, дыетолагі  сцвярджаюць, што гэты прадукт мае лекавыя ўласцівасці. Але, напэўна, патрэбен час, каб гэта зразумець. Мяркую, ён хутка надыдзе.

 

Занатавала Паліна Польская



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *