Дзецям будзе тут камфортна

Общество

Да новага навучальнага года мы падрыхтаваліся, — расказвае дырэктар ГУО «Турэцкі дзіцячы сад-базавая школа” Антаніна Анатольеўна Даўгалявец і паказвае навучальныя кабінеты. — У кабінеце баларускай мовы і літаратуры за кошт спонсараў зрабілі рамонт. Тут часткова размясцілі некаторыя этнаграфічныя экспанаты нашага музея. І няхай вас не здзіўляе тое, што кветкі ў вазонах стаяць на падлозе. Нашы вучні прывучаныя да парадку: нічога не псуюць, не шкодзяць, а наадварот, стараюцца захаваць тое, што ёсць. Таму класы, нават пасля заканчэнне навучальнага года  знаходзяцца ў добрым стане.

 

— Вось  кабінет для другога класа. У мінулым годзе яго адрамантавалі. Захавалася ўсё. Толькі добра прыбралі, крыху штосьці пафарбавалі. Выконвалі работы падрадчыкі. Брыгаду знайшлі самі. Шафу нам зрабілі спонсары. За іх жа кошт адрэстаўрыравалі калідор на першым паверсе. Работы выконвалі настаўнікі, тэхнічны персанал, дапамагалі і бацькі. Сцены і падлогу адрамантавала маці аднаго з нашых вучняў Святлана Галашчапава. Яна  спецыяліст — муляр-тынкоўшчык. У кабінет для трэцяга класа набылі новую мэблю. Першакласнікі пакуль будуць сядзець за адрамантаванымі партамі. На другім паверсе таксама  ўсё пафарбавана і гатова да прыёму вучняў.

Падрабязнасі ў №№160-162 “РВ”

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *