«Брэсцкі праект» завітае ў Чэрвень

Общество

15 жніўня з расійскага Ханты-Мансійска стартаваў веламарафон садружнасці дзвюх краін «Брэсцкі праект». Веласіпедысты пераадолеюць больш за 3,8 тысяч кіламетраў, перш чым 6 верасня прыбыць у пункт прызначэння — Брэст.

Сярод пяці гарадоў Беларусі, якія плануюць наведаць марафонцы,  значыцца Чэрвень.

Усяго ў мерапрыемстве, якое накіравана на павышэнне значнасці гістарычных падзей мінулага, фарміраванне пераемнасці пакаленняў паміж грамадзянамі сучаснай Расіі і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і гераізму, бяруць удзел 11 веласіпедыстаў з Ханты-Мансійску, Сургута, Кагалыма, Міжрэчанска і Екацярынбурга, — паведамляе адзіны афіцыйны сайт дзяржаўных органаў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *