Актыўны і ў працы, і ў спорце

Общество

Вальшчык лесу Натальеўскага лясніцтва  Чэрвеньскага лясгаса Віталь Упіт (на здымку) днямі прывёз сярэбраны медаль з рэспубліканскай летняй спартакіяды работнікаў лясной гаспадаркі, што на працягу трох дзён праводзілася ў Калінкавічах Гомельскай вобласці.

У зборную Міншчыны, якая заняла ў спаборніцтвах другое агульнакаманднае месца, яго запрасілі як пераможцу сёлетняй абласной галіновай спартакіяды, дзе Віталю не было роўных у падняцці гіраў.

Усяго ў калекцыі спартсмена ўжо сем медалёў, заваяваных на спаборніцтвах розных узроўняў. Акрамя гіравога спорту, ён захапляецца валейболам, лыжамі, плаваннем.

Ёсць чым ганарыцца Віталю і ў прафесійнай дзейнасці. Ён — неаднаразовы ўдзельнік раённых і абласных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу.

Ігар АДАМОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *