Ад недзяржаўнага сектара паступіла ў бюджэт 66,9 працэнтаў падаткаў

Общество

За студзень — ліпень  сёлета ў бюджэт раёна паступіла плацяжоў   на сто шэсць  мільярдаў  дзевяцьсот дваццаць дзевяць мільёнаў  рублёў   пры плане   на  год сто дзевяноста восем міліярдаў  шэсцьсот  пяцьдзесят восем  мільёнаў  рублёў.

Асноўнымі крыніцамі з»яўляюцца:

— падаходны падатак — 46 %;

— падатак на дабаўлены кошт -13,3 %;

— падатак на прыбытак – 10,8 %;

— падатак  на  нерухомасць — 2,8 %;

— іншыя падаткі – 27,1 %.

Даходную  частку   кансалідаванага  бюджэта   складаюць   паступленні з прадпрыемстваў і арганізацый розных  форм уласнасці, ад  індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых  фізічных асоб. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў займаюць плацяжы арганізацый  дзяржаўнай  і недзяржаўнай форм ўласнасці — 88,8%. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў — 2,6 %. Паступленні ад іншагародніх арганізацый  у выглядзе  падаткаў  па аб’ектах , якія знаходзяцца ў раёне, склалі 3,4 %;  ад фізічных асоб, якія плоцяць зямельны  падатак і падатак на нерухомасць -4,2%

Плацельшчыкі дзяржаўнага сектара эканомікі  забяспечылі 33,1 %. Доля плацяжоў недзяржаўнага сектара — 66,9 %.   Сярод прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці  найбольшы працэнт паступленняў: УП «Нафтабітумны завод», УП «Вытворча — харчовы завод», УП «ПК-СТФ», ААТ «СТФ — Мантаж», ААТ «Легір Плюс».

З мэтай папаўнення даходнай часткі бюджэта раёна і памяншэння  залежнасці ад асноўных бюджэтафарміруючых арганізацый у раёне  задзейнічаны многія рычагі па  прыцягненню дадатковых даходаў у бюджэт.  У выніку павелічэння падатковых ставак, правядзення аукцыёнаў па продажы зямельных участкаў і праў на   іх  арэнду,  далучэння да гаспадарчага абароту  маёмасці, якая не выкарыстоўвалася,    дадаткова ў бюджэт раёна  ўнесена  пяць  мільярдаў трыста семдзесят два мільёны рублёў.

Паліна Польская



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *