Адпачынак — змястоўны

Общество

Вучні сярэдняй школы № 2 г.п.Смілавічы выкарысталі цудоўную магчымасць адпачыць у першы летні месяц у аздараўленчым школьным лагеры. Іх вольны час быў насычаны шматлікімі запамінальнымі падзеямі.

Урачыста прайшоў у лагеры Дзень Памяці, прысвечаны 70-годдзю Перамогі. Вучні падрыхтавалі вершы, песні, малюнкі, чыталі ўспаміны сваякоў пра ваенныя гады. Ад супрацоўнікаў краязнаўчага музея г. Чэрвеня дзеці даведаліся пра гераічную дзейнасць партызанскага атрада «Разгром», які змагаўся на тэрыторыі нашага раёна.

Гульні на свежым паветры, паходы, Дні здароўя, спартландыі, сумесныя спартыўныя мерапрыемствы з навучэнцамі ДЮСШ, СШ №1 г.п. Смілавічы спрыялі загартоўцы і ўмацаванню дзіцячых калектываў, выхаванню пачуцця адказнасці за агульную справу, стваралі бадзёры настрой. Акцыі «Жыццё без наркотыкаў», «Спайсу — не!» адлюстравалі надзённасць гэтай праблемы і дапамаглі вучням асэнсаваць вялікую ролю здаровага ладу жыцця ў фарміраванні асобы, задумацца пра каштоўнасць чалавечага жыцця.

Змястоўнасцю і навізной адрозніваліся Дні Беларусі, эколага, выратавальніка, Дзень гумару, якія на працягу змены згуртоўвалі ўсіх, хто наведваў наш лагер. Не адно мерапрыемства не абыходзілася без прызоў і падарункаў, што яшчэ больш уздымала настрой удзельнікаў і падахвочвала нават самых сціплых да ўдзелу ў конкурсах. Ярка і відовішчна праходзіў у ЦДТ конкурс «Міс і Містэр лагера», у якім удзельнічалі самыя кемлівыя і знаходлівыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Дзеці дэманстравалі свае таленты ў конкурсах танцаў, малюнкаў, эрудытаў, дызайнераў. Цікава прэзентавалі любімыя кветкі, зробленыя з паперы сваімі рукамі. Самыя таленавітыя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны.

Аздараўленне наведвальнікаў школьнага лагера адбывалася і праз збалансаванае харчаванне: разнастайнае меню, сокі, вітаміны, садавіна і гародніна — усё гэта штодзённа радавала дзяцей.

Г.Бурак, кіраўнік  аздараўленчага лагера «Вясёлка» СШ № 2 г. п. Смілавічы

 

***

40 мальчишек и девчонок не только отдыхают, укрепляют здоровье в летнем оздоровительном лагере, но и  проявляют свои  творческие способности. Они участвуют в конкурсах, играх, соревнованиях,  состязаниях, походах и экскурсиях.

Ребята стали участниками игры «Дружат дети на планете», во время празднования Дня защиты детей в конкурсе рисунков на асфальте на тему «Моя Родина — Беларусь» победителями стали Даниил Глецевич, Ксения  Ладутько, Егор Турчин  и Алина Зыль.

В районном Центре культуры и досуга ребята стали участниками концертной программы, посетили аттракционы. Желающие весело попрыгали на батутах и покатались  на электромобилях.

Наталья ТУРЧИНА,  учительница начальных классов СШ №3



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *