«Валевачы» ўжо ў полі

Аграрный сектор

У ААТ “Валевачы” першымі на Чэрвеньшчыне пачалі падсяванне канюшыны пад азімыя зерневыя культуры. На ім задзейнічаны адзін з самых вопытных механізатараў Васіль Пачасуй.

— Надвор’е стаіць такое, што марудзіць нельга, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бартніцкі. – Верхні слой глебы можа хутка перасохнуць, і тады толькі насенне дарэмна змарнуеш.

У такіх абставінах нас выручае ўсюдыход “Раса”. Дзякуючы шынам звышнізкага ціску, гэты агрэгат айчыннай вытворчасці дазваляе праводзіць не толькі падсяванне шматгадовых траў, але і падкормку азімых культур на недаступных для трактароў пераўвільготненых палетках, не ўтвараючы ў глебе каляін.

Увогуле, каб не паўтарылася сітуацыя мінулага года, калі з-за засушлівага лета не ўдалося нарыхтаваць дастатковай колькасці кармоў для грамадскага статку, сёлета з вясны робім стаўку на стварэнне трывалай кармавой базы. Для гэтага перагледзелі структуру пасяўных плошчаў, дадаткова вымеркаваўшы пад травы 140 гектараў з зерневых палеткаў. Акрамя падсявання канюшыны пад азімыя на 300 гектарах, будзем сеяць 100 гектараў люцэрны ў чыстым выглядзе і залужаць 300 гектараў тарфянікаў. Чакаем аддачы і ад падкормкі шматгадовых траў калійнымі ўгнаеннямі. Гэты від работ выконвае механізатар Сяргей Кавалевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *