Уганаравалі дынастыю Івашкевічаў

Общество

Абласная ўрачыстасць, прысвечаная Дню міліцыі прайшла ў Палацы культуры горада Маладзечна. Падчас яе адбылося ўручэнне грамадскай ўзнагароды пад назвай «Вернасць і абавязак», сімвалам якой стаў вобраз Архангела Міхала, увасоблены ў бронзавай статуэтцы. У намінацыі «За працяг слаўных традыцый» ёй уганаравана міліцэйская дынастыя Івашкевічаў з Чэрвеня.

Галава дынастыі — Уладзімір Віктаравіч Івашкевіч — 28 гадоў аддаў службе ў чэрвеньскай міліцыі на пасадах малодшага начальніцкага саставу, зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яго сын Аляксандр, маёр міліцыі, начальнік аддзялення  Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС, узнагароджаны нагрудным знакам МУС Рэспублікі Беларусь «Выдатнiк ДАI». Больш за 15 гадоў служыць у органах унутраных спраў дачка Уладзіміра Віктаравіча Таццяна. Сын Аляксандра Уладзіміравіча Дзмітрый —  курсант першага курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Марыць звязаць свой лёс са службай у ДАІ.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт uvd-mo.gov.by, грамадская ўзнагарода «Вернасць і абавязак» заснавана ў 2011 годзе з блаславення Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта кіраўніцтвам упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ў знак падзякі за нялёгкую працу праваахоўнікам Міншчыны. Яна ўручаецца найбольш выбітным супрацоўнікам ведамства, а таксама грамадзянам, якія праявілі сябе ў ахове правапарадку, барацьбе са злачыннасцю, умацаванні бяспекі.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *