Прадукцыя са Смілавічаў — на кірмашы ў Вільнюсе

Общество

Мінулымі выхаднымі тут адбыўся традыцыйны кірмаш народных рамёстваў «Казюкас», гісторыя якога бярэ пачатак у 17 стагоддзі. На яго з’ехалася больш за 1000 майстроў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, іншых краін.

Сёлета на кірмашы шырока была прадстаўлена Беларусь. На праспекце Гедэмінаса, дзе разгарнуліся гандлёвыя рады даўжынёю каля 14 кіламетраў, урачыста адкрылі «Беларускі дворык». Разам з іншымі айчыннымі вытворцамі сваю арыгінальную прадукцыю — валёнкі, коўдры і падушкі —  прывезла на кірмаш Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка.

Як распавяла «Раённаму весніку» выконваючая абавязкі камерцыйнага дырэктара прадпрыемства Валянціна Вальц, вырабы з лямцу карыстаюцца ў Літве добрым попытам, таму увесь тавар быў прададзены. Ад яго рэалізацыі выручана каля 100 мільёнаў рублёў.

Таксама дэлегацыя са Смілавічаў, якую ўзначальваў дырэктар фабрыкі Васіль Сабан, зрабіла адмысловы падарунак аднаму з арганізатараў кірмашу, у мінулым вядомаму баскетбалісту Віцянісу Урбе. На прадпрыемстве вырабілі дзве пары валёнак адпаведнага для яго магутнай постаці памеру. Адну — з эмблемай футбольнага клуба «БАТЭ» (Барысаў), другую — выявай герба Літвы.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *