Яўген Яблонскі — уладальнік футбольнага суперкубка Беларусі!

Спорт

Выхаванец Чэрвеньскай СДЮШАР, паўабаронца ФК «БАТЭ» (Барысаў) Яўген Яблонскі ў суботу разам з камандай заваяваў суперкубак Беларусі па футболу.

У матчы за ганаровы трафей, які прайшоў на стадыёне «Хваля» ў Пінску, чэмпіёны краіны сустракаліся з уладальнікамі кубка Беларусі — салігорскім «Шахцёрам». Асноўны час гульні не выявіў пераможцу — 0:0. А серыя пасляматчавых пенальці скончылася трыумфам барысаўчан — 3:0.

Нароўні з галкіперам «БАТЭ» Сяргеем Чэрнікам, які не прапусціў ніводнага мяча, залатымі літарамі ўпісаў сваё імя ў гісторыю беларускага футбола і наш зямляк. Менавіта ён рэалізаваў адзін з трох пенальці ў вароты «Шахцёра».

А ўжо ў наступны панядзелак Яўген Яблонскі пачне падрыхтоўку ў складзе маладзёжнай зборнай Беларусі (U-23) да выязнога таварыскага матча са зборнай Іспаніі, які будзе згуляны 30 сакавіка.

 

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота з інтэрнэт-сайта fcbate.by

На здымку:  момант  матча «БАТЭ» —«Шахцёр»: з мячом — Яўген Яблонскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *