Дзве перамогі ў Маладзечна

Спорт

 

Каманда “Будаўнік” (Чэрвень), створаная на базе аднайменнага калектыву і мінскай “SQ.by-BELFIZA”, паспяхова выступіла ў пятым туры ХХ чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футзале, які прайшоў у Маладзечна.

У першай сустрэчы нашы спартсмены супрацьстаялі дзеючым чэмпіёнам краіны – камандзе “ВРЗ” з Гомеля.

Дзмітрый Чысты рыхтуецца прабіць штрафны ў вароты “ВРЗ”
Дзмітрый Чысты рыхтуецца прабіць штрафны ў вароты “ВРЗ”

Гамяльчане адкрылі лік ужо на трэцяй хвіліне матча. “Будаўнік” здолеў адыграцца незадоўга да перапынку, дзякуючы голу Антона Масько. У другім тайме нашы намаганнямі Аляксея Бялова і Андрэя Лапшына двойчы выходзілі наперад, але сапернікам удавалася забіваць мячы ў адказ. А за хвіліну з невялікім да фінальнага свістка пасля розыгрышу вуглавога Андрэй Лапшын магутным ударам скіраваў мяч у сетку варот “ВРЗ” і прынёс “Будаўніку” перамогу – 4:3.

“Будаўнік” падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця тура

 

У другім матчы чэрвеньцы сустракаліся з яшчэ адной гомельскай камандай – “БелГУТ”. Да перапынку “Будаўнік” вызначыўся тройчы (два мячы забіў Дзмітрый Чысты, адзін – Аляксей Бялоў), прапусціўшы ў свае вароты адзін гол за хвіліну да заканчэння першай паловы сустрэчы. У самым пачатку другога тайма гамяльчане скарацілі разрыў у ліку да мінімальнага – 2:3. Але ў далейшым нашы кантралявалі ход гульні і давялі яе да ўпэўненай перамогі – 6:2 (галы на рахунку Уладзіслава Дзмітрыевіча, Антона Масько і Аляксея Бялова).

Дзякуючы дзвюм перамогам, “Будаўнік” пасля пятага тура чэмпіянату з 19 ачкамі замацаваўся на трэцім радку ў турнірнай табліцы.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 

Вынікі астатніх матчаў тура: Бабруйск” – “БелГУТ” – 4:3, “Аіст” – “Брэстутарчармет” – 1:2, “БелГУТ” – “ВРЗ” – 1:4, “Аіст” – “ВРЗ” – 3:1, “Брэстутарчармет” – “Бабруйск” – 4:3, “Бабруйск” – “Аіст”– 2:2.

                         

Турнірная табліца чэмпіянату пасля пяці тураў

 

Каманда Г В Н П М А
“Брэстутарчармет” 13 13 0 0 57:14 39
“ВРЗ” 12 7 0 5 34:26 21
“Будаўнік” 12 6 1 5 28:32 19
“Аіст” 14 6 1 7 51:39 19
“Бабруйск” 13 4 2 7 35:52 14
“БелГУТ” 14 1 0 13 25:67 3


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *