Валянціна Толсцік — лаўрэат каляднай прэміі

Общество

Праўленне Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» вызначыла лаўрэатаў дзвюх Калядных прэмій «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі» за 2014 год.

Як паведамляе беларускі праваслаўны інфармацыйны інтэрнэт-партал sobor.by, ад свецкіх вернікаў ёй уганаравана катэхізатар чэрвеньскай Свята-Мікалаеўскай царквы Валянціна Толсцік. Валянціна Іванаўна — выпускніца багаслоўскага факультэта ЕГУ імя святых Мяфодзія і Кірыла. Яна праводзіць заняткі па прадмеце «Асновы духоўнай маральнасці і культуры» ў школах Чэрвеня, раённых цэнтральнай і дзіцячай бібліятэках, Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі і адным з дзіцячых садкоў горада. На працягу 11 гадоў ладзіць сустрэчы з выхаванцамі ў Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Паводле звестак інтэрнэт-партала sobor.by, урачыстая цырымонія ўручэння прэмій, якую ўзначаліць Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, адбудзецца 15 студзеня на калядным вечары Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *