Віншуем з шаноўным юбілеем

Общество

Чацвёртага снежня наша ўсімі паважаная аднавяскоўца Марыя Сяргееўна Шаўчэнка адзначае слаўны юбілей. У 1973 годзе яна прыехала працаваць галоўным урачом Грабёнскай участковай бальніцы. За гэты час змагла арганізаваць калектыў, усе намаганні якога былі накіраваны на тое, каб дапамагчы кожнаму чалавеку паправіць здароўе, пазбавіцца ад хвароб. Да яе звярталіся жыхары ўсіх навакольных вёсак. Высокі прафесіяналізм, уменне працаваць з людзьмі, знайсці падыход да старога і малога — дзякуючы гэтым адметным рысам, Марыя Сяргееўна заваявала павагу аднавяскоўцаў. У любое надвор’е, у любы час сутак спяшалася да хворых. Дапамагала не толькі лекамі, але і добрым словам, не лічылася з асабістым часам, хаця дома падрасталі трое сыноў, а муж працаваў настаўнікам у школе. Свае веды, навыкі працы з людзьмі яна перадавала маладым медыкам, якія прыязджалі на працу ў Грабёнку.

Мінула шмат гадоў, Марыя Сяргееўна знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але і зараз, калі ідзе па вуліцы, не міне ніводнага аднавяскоўца, распытае пра здароўе, пра родных і блізкіх.

Мы зычым ёй моцнага здароўя, доўгага веку, дабрабыту, радасці, каб усе жаданні спраўджваліся! Няхай на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя і надзейныя людзі!

Ад імя жыхароў вёскі Грабёнка

Ганна ВІШНЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *