У нашых барцоў — чатырнаццаць медалёў

Спорт

Па традыцыі напрыканцы года ў зале вольнай барацьбы Чэрвеньскай СДЮШАР прайшло адкрытае першынство па гэтаму віду спорту. Сапернікамі мясцовых выхаванцаў сталі навучэнцы спартыўных школ 2002-2005 гадоў нараджэння з Мінска, Смалявічаў і Мар’інай Горкі.

Прадстаўнікі Чэрвеньскай СДЮШАР заваявалі на спаборніцтвах 14 узнагарод. Залатыя медалі атрымалі Антон Ніціеўскі, Уладзіслаў Лучанок, Аляксандра Краснагір і Яўген Гуз, сярэбраныя — Аляксей Казлоўскі, Дзмітрый Шастак і Ксення Патаповіч, бронзавыя — Канстанцін Радзішэвіч, Павел Вярцінскі,  Дар’я Мікульчык, Лізавета Буглак, Арцём Міхасёў, Кірыл Ільянкоў і Данііл Сівакоў.

Фота Ігара АДАМОВІЧА 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *