Паштальён Вераніка Махаўцова

Люди и судьбы

Больш за ўсіх падпісчыкаў на газету «Раённы веснік» за трэці квартал  на рахунку паштальёна Веранікі Махаўцовай. Гэтым разам на яе ўчастку  194 чытачы сталі прыхільнікамі «раёнкі».

— Працую паштальёнам тры гады, —  расказвае Вераніка. — Многіх людзей на вёскцы, якіх я абслугоўваю (а іх нямала — 27 — ад Хвойнікаў да Кулікоў), добра ведаю. Работа падабаецца, таму што прыемна адчуваць, што патрэбна людзям. Яны чакаюць паштальёна і не толькі, каб атрымаць карэспандэнцыю. Некаторым прывожу заказаныя з раёна тавары, плачу за камунальныя паслугі, электраэнергію, газ, афармляю падпіску. Дарэчы, перш за ўсё падпісваюцца на раённую газету. А адзінокія і пенсіянеры заўсёды запрашаюць да сябе, каб  пагаварыць за жыццё.

У адпаведнасці з умовамі конкурсу сярод паштальёнаў, які ў мінулым годзе абвясціла рэдакцыя газеты «Раённы веснік», Вераніка Махаўцова будзе ўзнагароджана каштоўным падарункам.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *