Інтэлектуальны клуб «Ігумен» стаў лаўрэатам

Общество

Чэрвеньскі раённы клуб інтэлектуальных гульняў “Ігумен” стаў пераможцам у абласным конкурсе праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2014 годзе ў намінацыі “Развіццё творчага патэнцыялу моладзі”. Кіраўнік клуба Ірына Іванаўна Вабішчэвіч у Нясвіжы, дзе адбылося падвядзенне вынікаў, атрымала Дыплом Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама залатую статуэтку Лаўрэата ў выглядзе зорак. Уручыла ганаровую ўзнагароду вядомая беларуская спявачка Іскуі Абалян. На зваротным боку Дымлома яна пакінула чэрвеньцам аўтограф з пажаданнямі поспехаў ва ўсіх справах, кахання і дабрабыту.

Усяго на абласны конкурс было пададзена звыш 100 заявак ад грамадскіх аб’яднанняў, цэнтраў патрыятычнага выхавання, устаноў адукацыі, культуры…

Па словах Ірыны Іванаўны, клуб імкнецца да далейшага развіцця. Нядаўна была паслана заяўка на ўдзел у тэлевізійнай гульні “Брэйн-рынг” і ўжо прыйшоў станоўчы адказ. Так што, магчыма, неўзабаве мы ўбачым чэрвеньскіх эрудытаў на тэлеэкране — і, калі пашанцуе, яны стануць пераможцамі…

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *