І зноў — перамога

Спорт

Чэрвеньскі «Будаўнік» працягвае паспяховае выступленне ў чэмпіянаце Мінска на футзале. У сераду ён перамог сталічны «Маяк» — 7:3.

Наша каманда вельмі актыўна пачала сустрэчу, абрушыўшы шквал атак на вароты сапернікаў. Аднак распячатаць іх удалося толькі на 12 хвіліне: вызначыўся Яўген Шчарбакоў. Пасля гэтага справы ў «Будаўніка» пайшлі весялей. Неўзабаве галявую перавагу  падвоіў Андрэй Вашкевіч, а напрыканцы першага тайма Яўген Шчарбакоў і Дзмітрый Чысты ўсталявалі на табло лік 4:0.

Пасля перапынку нашы, захапіўшыся атакуючымі дзеяннямі, далі сапернікам магчымасць востра контратакаваць. У выніку каманды па тры разы пачыналі з цэнтра поля. У чэрвеньцаў мячы забілі Андрэй Вашкевіч, Мікалай Свірыдовіч і Дзмітрый Чысты.

Такім чынам, «Будаўнік» з нулём у графе «паражэнні» ўваходзіць у групу лідараў чэмпіянату. Гэтымі выхаднымі яго чакае прынцыповы матч з уздзенскім «Белхладам».

 

На здымку: «Будаўнік» атакуе вароты «Маяка».

 

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *