Форум маладых

Общество

Сустрэча маладых спецыялістаў Чэрвеньшчыны прайшла ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

Адкрываючы яе, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька, у прыватнасці, зазначыла:

— Сёння моладзь — супольнасць, на якую дзяржава ўскладае вялікія надзеі. Маладое пакаленне павінна ведаць і разумець, што нічога ў жыцці не бывае проста так, усё дасягаецца працай. Будзьце спагадлівымі, адклікайцеся на тое, што вам прапануюць, будзьце актыўнымі. І тады ў вашым жыцці ўсё складзецца добра…

Аб тым, якія магчымасці дае маладым спецыялістам дзяржава для вырашэння жыллёвага пытання, распавяла начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Алена Новікава. Таксама на сустрэчы выступілі прадстаўнік «Беларусбанка» Алеся Макатовіч і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Дмухоўская.

Свае адмысловыя візітоўкі, у якіх знайшлося месца казкам, песням, танцам і нават кіно, прадставілі на форуме маладыя спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, чэрвеньскіх будаўнічага ліцэя, раённай бальніцы, лясгаса, Смілавіцкага аграрнага каледжа, а таксама культработнікі.

БРСМ прымеркаваў да гэтага мерапрыемства падвядзенне сёлетніх вынікаў працы студэнцкіх атрадаў. Першы сакратар райкама БРСМ Вячаслаў Клімковіч уручыў Дыпломы за вялікі ўклад у развіццё руху студатрадаў у 2014 годзе прадстаўнікам Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, першай і другой смілавіцкіх, Валевачоўскай, Запольскай і Турэцкай школ.

Лепшым студэнцкім атрадам  Чэрвеньскага раёна ў 2014 годзе названы атрад «Ліцэіст» Смілавіцкага сельгасліцэя. Гэтая ўстанова таксама адзначана Граматай БРСМ за лепшы штаб студэнцкага атраду.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *