Дамовіліся на далейшае супрацоўніцтва з французскімі дабрачынцамі

Общество

Дэлегацыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў складзе васьмі чалавек па запрашэнню французскай дабрачыннай асацыяцыі «Эльзас-Беларусь» наведала горад Страсбург.

Падчас візіту, у прыватнасці, падпісаны дагаворы аб працягу кампаніі па летняму аздараўленню дзяцей з Чэрвеньшчыны ў сем’ях сяброў асацыяцыі і аб аказанні гуманітарнай дапамогі Чэрвеньскай раённай бальніцы для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы. Грошы ў суме 4 тысячы еўра паступілі ўжо на рахунак гэтай медыцынскай установы.

Прафсаюз супрацоўнічае з асацыяцыяй «Эльзас-Беларусь» другое дзесяцігоддзе. За гэты час у Францыі аздаравілася 75 нашых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Тамара САКАЛОЎСКАЯ,

старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *