«Белая Русь»: учора, сёння, заўтра

Общество

Зробленае за сёлета і задачы на перспектыву разгледжаны на ІІ справаздачна-выбарнай канферэнцыі Чэрвеньскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Сёння гэтая арганізацыя аб’ядноўвае 257 чалавек. У яе склад уваходзіць 21 «пярвічка».

прадстаўнікі самай шматлікай пярвічнай арганізацыі "Белай Русі" на Чэрвеньшчыне - раённага спажывецкага таварыства
прадстаўнікі самай шматлікай пярвічнай арганізацыі «Белай Русі» на Чэрвеньшчыне — раённага спажывецкага таварыства

Распавядаючы пра дзейнасць арганізацыі за справаздачны перыяд, яе старшыня Марына Патапенка (на здымку) адзначыла, што сябры «Белай Русі» бралі актыўны ўдзел у сёлетніх выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. Яны былі назіральнікамі практычна ў кожнай выбарчай камісіі. З 31 абранага дэпутата ў раённы Савет, амаль палова — прадстаўнікі «Белай Русі».

Марына Патапенка
Марына Патапенка

Традыцыйна арганізацыя далучаецца да ўшанавання перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія дасягнулі высокіх вынікаў на сяўбе і жніве. Ім уручаюцца каштоўныя падарункі ад «Белай Русі». Прызамі арганізацыі сёлета адзначаны пераможцы раённага фотаконкурсу сярод школьнікаў «Фарбы роднай зямлі», прысвечанага Дню Перамогі, і раённага конкурсу «Уладар вёскі».

Не першы год раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» віншуе маладыя сем’і, у якіх напярэдадні або ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь нарадзіліся дзеці, удзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам, акцыях Дзяржаўтаінспекцыі па зніжэнню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, са свайго бюджэту аказвае матэрыяльную дапамогу раённай арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе  для добраўпарадкавання тэрыторыі Натальеўскага вадасховішча і аплаты працы спецыялістаў па ачыстцы яго дна. Сёлета ў рамках правядзення акцыі «Збяром дзіця ў школу» сям’і бежанцаў з г. Данецка, Украіны аказана матэрыяльная дапамога для набыцця цёплых рэчаў для сямігадовай дачкі-школьніцы. Зараз арганізацыя рыхтуецца да акцыі «Сустрэнем Новы год разам».

Гаворачы пра задачы, якія стаяць перад арганізацыяй на 2015 год, Марына Патапенка нагадала, што гэта — год выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А значыць, роля грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый узрасце. Таму першачарговая ўвага будзе звернута на ўмацаванне пярвічных арганізацый «Белай Русі», актывізацыю работы грамадскай прыёмнай, вылучэнне назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі і прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі.

Гэтыя і іншыя перспектыўныя накірункі дзейнасці замацаваны ў прынятай на канферэнцыі пастанове. Старшынёй раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» зноў абрана Марына Патапенка.

І. УЛАДЗІМІРАЎ.

 

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *