Apple iPhone 6 — Васілю Літвіну!

Люди и судьбы

Жыхар Чэрвеня Васіль Літвін стаў пераможцам творчага конкурсу, які правёў інтэрнэт-рэсурс 42.TUT.BY.

Паводле яго ўмоў, трэба было самым арыгінальным чынам сфатаграфаваць сябе на фоне лічбы «42» і выкласці здымак з подпісам у сваім Twitter-акаўнце. Васіль накіраваў на конкурс сэлфі з веласіпедам на фоне кіламетровага знака «42» з подпісам «Яшчэ # 42tutby кіламетры і я, не зважаючы на холад і вецер, прыеду да ittutby за новым смартфонам!».

Падчас інтэрнэт-галасавання фотаздымкі нашага земляка і яшчэ аднаго канкурсанта набралі па 145 галасоў і занялі 6-7 месцы. Аднак арганізатары спаборніцтва выявілі несумленныя метады барацьбы («накрутку» галасоў) у пяці першых удзельнікаў і дыскваліфікавалі іх.

У выніку ў фінале апынуліся Васіль і яго канкурэнт, які меў столькі ж галасоў. Пераможцу вызначыла лёсаванне, падчас якога ўдача ўсміхнулася нашаму земляку.

Паводле ўмоў конкурсу, ён атрымаў новы суперсучасны смартфон Apple iPhone 6.

— Я спадзяваўся на поспех, але, калі ўсё здарылася, доўга не мог паверыць, што перамог і выйграў тэлефон, які пачалі прадаваць у свеце ўсяго некалькі месяцаў таму, — распавёў Васіль. — Ідэю сфатаграфавацца на фоне кіламетровага знака падказала само жыццё. З 2011 года я захапіўся велатурызмам. Аб’ездзіў ужо ўсю Чэрвеньшчыну, вандрую па Беларусі і нават за яе межамі. А гэты здымак зрабіў на «магілёўцы», паміж Валевачамі і Смілавічамі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота з інтэрнэт-рэсурса 42.TUT.BY.

На здымку: тое самае конкурснае фота.



1 комментарий по теме “Apple iPhone 6 — Васілю Літвіну!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *