Па бацькавай сцяжынцы

Общество

Трывала, бы карані дубоў у мясцовым старажытным парку, змацавана з раваніцкай зямлёй працоўная дынастыя Невяроўскіх.

Браты Уладзімір, Аляксандр і Анатоль (на здымку) сталі годнымі прадаўжальнікамі справы свайго бацькі, Івана Іосіфавіча, які 43 гады адшчыраваў вадзіцелем у «Раванічах», ствараючы і памнажаючы дабрабыт сельгаспрадпрыемства.

Гэтую ж прафесію абралі і сыны. На аўтамашынах «ГАЗ-53» яны старанна выконваюць самыя розныя віды сельскагаспадарчых работ, па-братэрску падстаўляючы плячо адзін аднаму ў час, калі патрэбна дапамога.

— На такіх, як браты Невяроўскія, адказных людзях і трымаецца гаспадарка, — з задавальненнем адзначае старшыня прафкама ААТ «Раванічы» Тамара Цітавец.

Дарэчы, прафесійнае свята сёння і ў старэйшага брата з дынастыі Невяроўскіх — Леаніда. Ён працуе вадзіцелем на перапрацоўчым прадпрыемстве — Чэрвеньскім вытворча-харчовым заводзе.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *