Чвэрць другую распачалі, госця зорнага віталі

Общество

Як хутка ляціць час! Зусім нядаўна, здаецца, празвінеў першы званок, які гасцінна запрасіў ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў у новыя ўтульныя класы ўстаноў адукацыі раёна. А ўжо і першая навучальная чвэрць скончылася. І канікулы праляцелі! Вось і першы дзень другой навучальнай чвэрці. Сустрэча з настаўнікамі, сябрамі і з касмічнай зоркай — нашым выпускніком Алегам Навіцкім.

Летчык-касманаўт, Герой Расіі, Ганаровы грамадзянін  горада Чэрвеня… На якую б вышыню ні ўзняўся гэты чалавек, яго прастата і шчырасць, добразычлівасць і цеплыня ўражваюць і захапляюць з першых хвілін.

Стала традыцыяй наведванне роднай школы і жывыя зносіны Алега Навіцкага з навучэнцамі. Вось і гэтым разам ён прыйшоў на сустрэчу да нас, каб расказаць і паказаць на слайдах сваю штодзённую працу на борце касмічнага карабля. Голас гучыць упэўнена, словы-тэрміны так і сыплюцца ў прастору класа, быццам касмічныя знічкі… Шчыра і проста размаўляў Алег Навіцкі з прысутнымі, адказваў на пытанні.

Сустрэча завяршылася дружнымі апладысментамі і ўручэннем славутаму земляку сувеніраў.

Валянціна СЦЯНЬКО,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *