Закупачныя цэны на бульбу і агародніну

Общество

Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўстаноўлены гранічныя максімальныя закупачныя цэны на свежыя бульбу і агародніну сёлетняга ўраджаю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць іх пастаўку для стварэння стабілізацыйных фондаў (запасаў).

Яны наступныя (без падатку на дадатковую вартасць і транспартных выдаткаў): бульба — 3 мільёны 200 тысяч рублёў за тону, капуста белакачанная — 3 мільёны 400 тысяч рублёў, буракі сталовыя — 3 мільёны рублёў, морква сталовая — 3 мільёны 400 тысяч рублёў, цыбуля рэпчатая — 4 мільёны 500 тысяч рублёў за тону.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *