«Вербніца» — лаўрэат абласнога фестывалю

Общество

У суботу ў Мар’інай Горцы прайшоў ХІ фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці «Напеў зямлі маёй».

Сярод 27 народных і ўзорных аматарскіх калектываў з усіх куткоў сталічнага рэгіёна, якія ўзялі ўдзел у конкурснай праграме — ансамбль народнай песні «Вербніца» Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку (мастацкі кіраўнік — Андрэй Каленік).

Нашы артысты прадставілі на фестывалі песню «За нас, беларусаў» (словы Тамары Талкачовай і Міхаіла Геца, музыка Ізмаіла Капланава, апрацоўка Міхаіла Дрынеўскага). За высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і творчы ўклад у развіццё беларускай песеннай культуры калектыў адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІІ-й ступені і каштоўным прызам — студыйным мікрафонам.

Фота Арсенія КАСЦЮКЕВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *