СМАГАроўка ці СмаГОРАўка?

Общество

Калі еду на радзіму ў Смілавічы, звяртаю ўвагу на дарожныя знакі на магістралі Мінск-Магілёў. Кідаюцца ў вочы грубыя памылкі, асабліва на транспартных прыпынках. Недалёка ад Смілавіч на аўтобусным прыпынку на адным баку дарогі вісіць шыльда з надпісам «Смагароўка», а на другім баку «Смагораўка». Здавалася б — дробязь: пераблыталі «О» і «А». Але ж атрымаліся зусім розныя назвы адной і той жа вёскі! Ці задумваліся аб гэтым работнікі службы, якая адказвае за дарожныя знакі? СМАГАроўка — ад слова — смага, а СмаГОРАўка — ад слова — гора. Хочацца ім растлумачыць, што «смага» перакладаецца на рускую мову, як «жажда», а «гора» — па-руску — «беда», «лишение», «нужда».

Няўжо цяжка было павесіць на аўтобусных прыпынках насупраць адна адной аднолькавыя дзве шыльды, якія азначаюць адну і тую ж вёску?

Пісьменнік Уладзімір Шулякоўскі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *