Чэрвеньскі музей — на форуме ў Гомелі

Общество

Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей узяў удзел у Другім нацыянальным форуме «Музеі Беларусі», які прайшоў у Гомелі.

Экспазіцыя форуму змяшчала лепшыя праекты па розных накірунках музейнай дзейнасці: навукова-даследчай, выставачнай, культурна-адукацыйнай. Сярод іх — праект «Калі музы не маўчалі…», прысвечаны малюнкам мастака Леаніда Бойкі, зробленым ў партызанскім атрадзе «Разгром», які ў намінацыі «Праектаванне выставы з уласных фондаў» прадставіла старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч (на здымку).

Як распавяла дырэктар музея Алена Забаронак, праца над праектам доўжылася на працягу трох гадоў. За гэты час назапашаны багаты матэрыял пра жыццё і творчасць Леаніда Бойкі, фонд папоўніўся копіямі яго малюнкаў з музеяў Вялікай Айчынай вайны, гісторыі яўрэйскай культуры, Нацыянальнага архіву Беларусі. Творы мастака аформілі ў фотаальбом, які быў прэзентаваны ў Гомелі.

Сваім праектам наш музей унёс важкі ўклад у атрыманне спецыяльнага Дыплому «За лепшае праектнае прадстаўленне на экспазіцыі форуму», якім адзінымі сярод рэгіёнаў Беларусі адзначаны музеі Мінскай вобласці.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота Алены Забаронак



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *