У суботу пачалі працаваць восеньскія кірмашы

Общество

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб арганізацыі сезонных кірмашоў з мэтай забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй. Праходзіць яны будуць з 8 да 13 гадзін у Чэрвені і Смілавічах на галоўных плошчах кожную суботу, пачынаючы з сённяшняй і да 15 лістапада. Пакупнікам будуць прапанаваны свежая агародніна, садавіна, зерне сельскагаспадарчых арганізацый ўсіх форм уласнасці, мясная і малочная прадукцыя мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў; свежая, свежамарожаная, вэнджаная, вяленая рыба рыбгаса «Волма». На кірмашах таксама можна будзе набыць прамысловыя тавары, прадстаўленыя Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкай, Чэрвеньскім лясгасам, раённым спажывецкім таварыствам, камбінатам бытавога абслугоўвання, прадпрымальнікамі, купіць саджанцы, кандытарскія вырабы і іншыя тавары. Пры неабходнасці прадукцыю падвязуць на платнай аснове. Для пакупнікоў і ўдзельнікаў кірмашоў самадзейныя артысты будуць ладзіць канцэртныя праграмы. У свяце прымуць удзел майстры народнай творчасці, самадзейныя калектывы раёна, артысты і музыканты. Кацярына ШУМКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *