Жніво — на апошніх гектарах

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня ў гаспадарках абмалацілі зерневыя і зернебабовыя культуры на 22654 гектарах. Гэта — 98,1 працэнта ад неабходнага. Валавы збор збожжа па раёну склаў  84 тысячы 557 тон пры сярэдняй ураджайнасці  36,7 цэнтнера з гектара.

Цалкам завяршылі абмалот збажыны  хлебаробы ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», «10 з’езд Саветаў», «Лядзенскі»,  сельгасфіліялаў «Агра-Бокс» СП «Унібокс», «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», «Новыя Зелянькі» ААТ «Гарадскі малочны завод №1», СГК «Велікаполле» УП «Мінсктранс», ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», сельгаспрадпрыемства «Ганута-агра» і райаграсервіса. На апошніх гектарах працуюць у эксперыментальнай базе «Натальеўск» і ААТ «Раванічы».

Найлепшую ў раёне ўраджайнасць збожжа маюць у эксперыментальнай базе «Натальеўск» — 50,1 цэнтнера з гектара. 46 цэнтнераў з гектара атрымалі ў філіяле «Аграбуд», па 43,2 цэнтнера — у філіялах «Агра-Бокс» і «Новыя Зелянькі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *