Пераможцы спаборніцтва за тыдзень

Аграрный сектор

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на ўборцы зерневых у перыяд з 28 ліпеня да 3 жніўня

ПРЫЗНАНЫ:

Сярод  гаспадарак  раёна —

калектыў эксперыментальнай базы «Натальеўск»,  (дырэктар — Махнач А.Э.). У гаспадарцы ўбралі 1330 гектараў зерневых. Намалочана 6773 тоны збожжа пры ўраджайнасці 50,9 цэнтнера з гектара.

У  індывідуальным    спаборніцтве:

Сярод першай групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-1218» эксперыментальнай базы «Натальеўск» у складзе старшага камбайнера САВІЧА Андрыяна Леанідавіча і камбайнера ЖАЎНЯКА Валерыя Міхайлавіча, якія ўбралі 350 гектараў зерневых і намалацілі 1470,1 тоны  збожжа.

Сярод другой групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-10»  сельгасфіліяла «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон» у складзе  старшага камбайнера ЖАРАБЦОВА Юрыя Юр’евіча і камбайнера ЖАРАБЦОВА Андрэя Юр’евіча, якія ўбралі 242 гектары зерневых і намалацілі 1100 тон збожжа.

Сярод трэцяй групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «МЕДЫЁН-310» адкрытага акцыянернага таварыства «Запольскае» ў складзе старшага камбайнера ШЧАТКО Дзмітрыя Якаўлевіча і камбайнера  ШЧАТКО Сяргея Якаўлевіча, якія ўбралі 357,9 гектара зерневых і  намалацілі 1026 тон збожжа.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа: па першай групе — вадзіцель сельгасфіліяла «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон» САСУНКЕВІЧ Яўген Уладзіміравіч, які на аўтамашыне «МАЗ 555142»  перавёз 2076,9 тоны збожжа.

Па другой групе — вадзіцель філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» ВЕРНІКОЎСКІ  Мікалай Людвігавіч, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 650,5 тоны збожжа.

Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу  «ЗСК -30»  адкрытага акцыянернага таварыства  «Валевачы» ў складзе МЕЛЬНІКА Канстанціна Мікалаевіча і КАЗЛОЎСКАГА Эдуарда Анатольевіча (на здымку), якія дапрацавалі 2251 тону збожжа.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны Удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, каштоўныя падарункі за кошт сродкаў райкама прафсаюза і чырвоныя сцяжкі.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *