Як мы сталі пілігрымамі

Молодежная политика

Напачатку жніўня я разам са сваімі сябрамі Ванем Грыцкевічам і Насцяй Ладуцька быў удзельнікам доследнай экспедыцыі «Зямля, палітая крывёю», якая ажыццяўлялася ў рамках праекта «Пілігрым» рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», клубам «Пошук» Паўстынскай СШ пры падтрымцы аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама.

Наш маршрут пачынаўся ў Слуцку і пралягаў праз заходні рэгіён Беларусі, гарады: Бяроза, Кобрын, Брэст, Высокае, Каменец, Пружаны, Зельва, Слонім, Баранавічы. Усяго звыш 1000 кіламетраў. Мы ў сваёй школе з’яўляемся членамі клуба «Факел», які вось ужо два гады ўваходзіць у РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», таму нас і запрасілі паўдзельнічаць у экспедыцыі. Прысвечана яна была 70-годдзю вызвалення Беларусі і пачатку першай сусветнай вайны. Мы наведалі шмат месцаў, дзе нашы воіны геройскі змагаліся з ворагам: Брэсцкую крэпасць і Крапасны форт №5, месца, дзе на працягу трох гадоў праз Аўгустоўскі канал супрацьстаялі нашы войскі германскім, дом Суворава, Белую вежу, музей «Бярэсце» і іншыя мясціны, сустракаліся з цікавымі людзьмі, шмат чаго новага пачулі з гісторыі нашай радзімы. Мы вучыліся таму, як рыхтаваць такія экспедыцыі, удзельнічалі ў экскурсіях і вучыліся самі іх праводзіць, шмат фатаграфавалі. Напрыканцы нашай экспедыцыі мы на працягу трох дзён жылі ў палатачным лагеры. А яшчэ мы прайшлі жартоўны абрад пасвячэння ў «пілігрымы» і атрымалі адпаведныя дыпломы. Было вельмі цікава і весела. Ведамі, што атрымалі падчас удзелу ў экспедыцыі, мы  падзелімся з усімі ўдзельнікамі нашага клуба «Факел».

Ілля ЗЯЛЕНСКІ,

вучань 9 класа СШ №3 г.Чэрвеня

На здымку: мы — пілігрымы (з дыпломамі ў руках)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *