Пераможцы спаборніцтва за тыдзень

Аграрный сектор

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на ўборцы зерневых у перыяд з 21 да 27 ліпеня

ПРЫЗНАНЫ:

Сярод  гаспадарак  раёна — калектыў эксперыментальнай базы «Натальеўск»,  (дырэктар — Махнач А.Э.). У гаспадарцы ўбралі 746 гектараў зерневых. Намалочана 3431 тона збожжа пры ўраджайнасці 46 цэнтнераў з гектара.

У  індывідуальным    спаборніцтве:

Сярод першай групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-1218» адкрытага акцыянернага таварыства «10 з’езд Саветаў» у складзе старшага камбайнера ЧЫЧЫКАЙЛЫ Аляксандра Міхайлавіча і камбайнера ЛЕПЕША Паўла Паўлавіча, якія ўбралі 383 гектары зерневых і намалацілі 925,6 тоны  збожжа.

Сярод другой групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-10»  сельгасфіліяла «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон » у складзе  старшага камбайнера БАНДУРЫНА Пятра Мікалаевіча і камбайнера БУСЯНКОВА Міхаіла Уладзіміравіча, якія ўбралі 140 гектараў зерневых і намалацілі 510 тон збожжа.

Сярод трэцяй групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «МЕДЫЁН-310» адкрытага акцыянернага таварыства «Запольскае» ў складзе старшага камбайнера ШЧАТКО Дзмітрыя Якаўлевіча і камбайнера   ШЧАТКО Сяргея Якаўлевіча, якія ўбралі 220 гектараў зерневых і   намалацілі 570 тон збожжа.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа па першай групе — вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «10 з’езд Саветаў» ПАТАПІШЫН Алег Іванавіч, які на аўтамашыне «МАЗ 5551»  перавёз 1258 тон збожжа.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа па другой групе — вадзіцель ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» КАЦЬКО Уладзімір Пятровіч, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 489 тон збожжа.

Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу  «ЗСК -40»  адкрытага акцыянернага таварыства  «10 з’езд Саветаў» у складзе ТОЗІКА  Уладзіміра Аляксеевіча і БЕЛЯЗЯКА Антона Мікалаевіча, якія дапрацавалі 1981 тону збожжа.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны Удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі (каштоўныя падарункі) за кошт сродкаў райкама прафсаюза і чырвоныя сцяжкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *