У Смілавічах упала воданапорная вежа

Общество

Вечарам у панядзелак у цэнтры гарадскога пасёлка Смілавічы адбылося разбурэнне воданапорнай вежы. У выніку без вады засталіся 10 шматкватэрных і 170 прыватных дамоў, усе будынкі на тэрыторыі Смілавіцкага аграрнага каледжа, СШ №1 і абодва дзіцячыя садкі.

На шчасце, мелася тэхнічная магчымасць хутка ўхіліць наступствы надзвычайнага здарэння. Ужо праз некалькі гадзін, а палове першай ночы, аварыйна-рамонтная брыгада Чэрвеньскага камунгаса аднавіла водазабеспячэнне спажыўцоў у поўным аб’ёме. Учора выконваліся работы па ачыстцы тэрыторыі ад друзу.

Разбураная вежа была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1968 годзе. Яна мела вышыню каля 25 метраў. З мінулага года вежа знаходзілася на балансе ЖКГ.

Прычыны яе разбурэння зараз высвятляюць спецыялісты.

 

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота з інтэрнэт-сайта grodno24.com



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *