У лясгасе — першы мёд

Общество

Чэрвеньскі лясгас завяршае першае адпампоўванне таварнага мёду і запрашае ўсіх жадаючых набыць яго, паведамляе інтэрнэт-сайт арганізацыі chervenleshoz.by.

Сёння ў лясгасе ёсць 60 пчаліных сем’яў. Праграмай развіцця пчалярства на 2011 — 2015 гады плануецца павялічыць іх колькасць да 90. Таксама будуць ўмацоўвацца наяўныя пчоласем’і, павышацца іх прадукцыйнасць.

У мінулым годзе Чэрвеньскі лясгас атрымаў тону сорак шэсць кілаграмаў таварнага мёду або 17,4 кілаграма на адну пчоласям’ю  пры плане 15 кілаграмаў. Сёлета, калі не перашкодзяць дажджы, мяркуюць мець не менш.

Ігар АДАМОВІЧ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *