Музей Манюшкі зменіць прапіску

Общество

Адзіны ў свеце музей нашага земляка, кампазітара Станіслава Манюшкі пераселіцца з пасёлка Азёрны ў Смілавічы.

Як распавяла «Раённаму весніку» дырэктар Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Алена Забаронак, пасля таго, як будынак зачыненай Азёрнаўскай школы быў набыты прыватным інвестарам, паўстала пытанне аб пераносе музея Манюшкі, які месціцца ў ім. Напачатку гэтага года пад унікальную экспазіцыю перадалі будынак былой Школы мастацтваў у гарадскім пасёлку Смілавічы.

Зараз гаспадарчая група аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праводзіць там рамонт. Ідзе праца над новай канцэпцыяй музея, праектам мастацкага афармлення экспазіцыі.

Паводле слоў Алены Забаронак, рамонтныя работы плануецца завяршыць да канца гэтага года, каб у маі наступнага, да Дня нараджэння кампазітара, музей прыняў першых наведвальнікаў.

 

Ігар АДАМОВІЧ  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *