Факты ўроссып

Общество

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка ў чэрвені захаваецца на ўзроўні 21,5 працэнта гадавых. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Такое рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам некаторага паскарэння інфляцыі ў маі 2014 года, выкліканага, перш за ўсё, кан’юнктурным ростам цэн па асобных таварных пазіцыях. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, прырост спажывецкіх цэн склаў 2,2 працэнта.

***

Беларускія банкі з 14 чэрвеня не могуць выдаваць юрыдычным асобам крэдыты ў беларускіх рублях па стаўцы вышэй за 37,3 працэнта гадавых, паведамілі ў Нацбанку.

У маі бягучага года памер сярэдняй працэнтнай стаўкі па новых крэдытах, што прадастаўляюцца банкамі юрыдычным асобам у беларускіх рублях (без уліку крэдытаў, якія прадастаўляюцца на льготных умовах), склаў 37,3 працэнта гадавых.

***

Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2014 года зменшыўся на 0,9 працэнта і на 1 красавіка склаў $38 млрд 757,6 млн. Такія даныя змешчаны ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка Беларусi.

Кароткатэрміновы валавы знешні доўг Беларусі на 1 красавіка 2014 года склаў $14 млрд 533 млн, зменшыўшыся ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года на 3,9 працэнта. Доўгатэрміновы валавы знешні доўг за студзень-сакавік дасягнуў $24,2 млрд, павялічыўшыся на 1 працэнт.

***

Парушэнні санітарных норм захоўвання і рэалізацыі прадуктаў харчавання ў Беларусі за студзень-май выяўлены ў 83,2 працэнта правераных аб’ектаў грамадскага харчавання і гандлю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

З 17581 абследаванага аб’екта парушэнні санітарных норм і правіл выяўлены на 14641. Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца рэалізацыя прадукцыі са скончаным тэрмінам годнасці, невыкананне тэмпературнага рэжыму, нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання, адсутнасць дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку прадуктаў.

Па выніках праверкі вынесена 8981 пастанова аб прымяненні адміністрацыйнага спагнання на агульную суму больш як Br13,3 млрд, выдадзена 3825 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі амаль 128,5 т харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання, 1586 прадпісанняў аб прыпыненні эксплуатацыі аб’ектаў, 7672 суб’ектам гаспадарання выдадзены прадпісанні аб устраненні выяўленых парушэнняў.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *