Дзяніс Трапашка адзначыўся дублем

Спорт

Два дакладныя ўдары выхаванца чэрвеньскага футбола Дзяніса Трапашкі па варотах каманды «Бяроза-2010» прынеслі перамогу ФК «Смалявічы-СТІ», за які наш зямляк гуляе на пазіцыі нападаючага, у хатнім матчы чэмпіянату Беларусі ў першай лізе.

Дзяніс адкрыў лік на 21-й хвіліне сустрэчы і падвоіў на 40-й. Канчатковы вынік матча — 2:1 на карысць смалявіччан. Зараз каманда Дзяніса Трапашкі займае 8 радок у турнірнай табліцы спаборніцтваў, адстаючы ад лідараў усяго на тры ачкі.

 

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *