Чэрвень прыме абласныя спаборніцтвы «Лесаруб-2014»

Общество

Сёння на гарадскім стадыёне ў Чэрвені пройдуць абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2014».

Як паведаміла намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, усе жадаючыя з паловы дзявятай раніцы да 18 гадзін змогуць паназіраць за спаборніцтвамі вальшчыкаў (замена ланцуга бензапілы, абразанне сукоў, распілоўка макета дрэва камбінаваным і дакладным рэзамі), машыністаў фарвардэраў і харвестараў, а таксама аператараў гідраманіпулятараў з 20 лясгасаў Міншчыны. Конкурс «Валка дрэва» адбудзецца ў адным з кварталаў Хутарскага лясніцтва.

Чэрвеньскі лясгас на спаборніцтвах прадставяць вальшчыкі Віталь Упіт (Натальеўскае лясніцтва), Дзмітрый Горгун (Валмянскае лясніцтва) і Аляксандр Зянькевіч (Хутарскае лясніцтва), а таксама машыніст харвестара Алег Лучонак, машыніст фарвардэра Ігар Толсцік і аператар гідраманіпулятара Павел Хайшян.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *