Усяму пачатак – бацькоўскі дом

Общество

Конкурсна-забаўляльная праграма «Усяму пачатак — бацькоўскі дом», падрыхтаваная сумесна з мясцовым клубам, прайшла ў Новазелянкоўскай сельскай бібліятэцы. Удзельнічалі сям’і  Каражан, Івановых і Татаян.

Што сцвярджае народная мудрасць — гэта канкурсанты высветлілі падчас першага выпрабавання. Ім прапанавалася скласці прыказкі і прымаўкі з пэўных слоў. Здольнасці эрудыта ўдзельнікі паказалі ў конкурсе «Вызначалкі».

У кожнай сям’і шмат талентаў. Якіх? Высветлілася ў хатнім заданні «Сям’я талентаў». Конкурс атрымаўся пераважна песенным. Чацвёра дзяцей з сям’і Івановых чыталі вершы пра маці і бабулю, астатнія ўдзельнікі спявалі.

Уменне маляваць …маркерам па паветранаму шарыку прадэманстравалі яны падчас задання «Партрэт любімага сыночка ці дачушкі». З дзвюх частак складаўся іспыт «Што нам варта дом пабудаваць?» — тэорыі і практыкі. Сем’ям прапанавалася адказаць на пытанні з «жыллёвай» сферы і намаляваць дом сваёй мары. Заўважана: ён абавязкова шчаслівы, калі ўзводзіць яго з «будаўнічых матэрыялаў» з адмысловымі ўласцівасцямі: любові, дабрыні, паразумення, цярпення, такту і гумару.

Шмат другіх іспытаў уваходзілі ў конкурсна-забаўляльную праграму — на кемлівасць і рухавасць. Адпачывалі ўдзельнікі падчас музычных паўз — спявалі салісты гурта сельскага Дома культуры. Дарослыя і дзеці не толькі паўдзельнічалі ў забаўляльнай праграме, якая атрымалася змястоўнай і вясёлай, але і пазнаёміліся з выставай «Чытаем усёй сям’ёй», праслухалі агляд літаратуры.

Іна Калеснікава, бібліятэкар

Валянціна Наркевіч, дырэктар сельскага Дома культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *