Сёстры-падпольшчыцы

Общество

Ішоў другі пакутлівы год акупацыі Чэрвеньскага раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Янырабілі  ўсё,  каб пахіснуць волю людзей да супраціўлення.  Але нішто не магло стрымаць рашучасці патрыётаў. Сярод тых, хто стаў на абарону Айчыны, набліжаючы вызваленне Беларусі, былі гераіні гэтага расповяду, які змешчаны у кнізе “Памяць. Чэрвеньскі раён”. Іх падпольная барацьба патрабавала  мужнасці і асобных якасцяў. Трэба было прывыкаць да таго, што ў табе жыве два чалавекі: адзін — знешні, якога ўсе ведаюць, і другі — якога ведаюць толькі блізкія паплечнікі па змаганні.

Прыведзеныя ў расповедзе факты нясуць у сабе балючую праўду і горкую памяць аб цане, заплочанай за светлы дзень Беларусі і ўсёй краіны — жыццямі, кроўю, пакутамі.

Аляксандр БУШЭНКА

Да Вялікай Айчыннай вайны сёстры Вольга і Соф’я Равоцька (на здымку) жылі каля вёскі Нежаўка ў былым старым лясніцтве. У 1942 годзе сям’я Равоцькаў пераехала ў Чэрвень. У гэты час у гарадскім клубе працаваў Анатоль Баброўскі. Сёстры Вольга і Соф’я былі актыўнымі ўдзельніцамі мастацкай самадзейнасці. Паміж імі ўстанавіліся сяброўскія адносіны.

У кастрычніку гэтага ж года камендатура г. Чэрвеня праводзіла набор жыхароў у паліцыю. У ліку навабранцаў аказаўся і Анатоль Баброўскі. Так патрэбна было для наладжвання сувязі з партызанамі. У прыватнасці, такая сувязь была ўстаноўлена з партызанскім атрадам «Камуніст» брыгады імя Шчорса праз сувязную Лену Крывіцкую.

А.Баброўскі, сёстры Вольга і Соф’я дамовіліся разам змагацца супраць акупантаў. Да іх далучыліся маці і бацька сясцёр Равоцька Яўгенія Міхайлаўна і Марк Вікенцьевіч, Каця Адрончык. Сувязь з партызанамі падтрымлівалі праз Алену Вярцінскую з Рудні і Вольгу Шатэрнік з Валевачоў. Да гэтага часу партызанскія злучэнні блакіравалі амаль што ўсе невялікія варожыя гарнізоны. Таму акупанты размясціліся галоўным чынам у Чэрвені, Беразіне, Пухавічах, Смілавічах, Хутары. Жыхары горада ездзілі ў лес па дровы, і немцы з паліцаямі не надавалі гэтаму спачатку асаблівай увагі. Падпольшчыкі выкарысталі гэтую акалічнасць. Былі зроблены спецыяльныя сані з тайніком, у якім Марк Вікенцьевіч дастаўляў у лес патрэбныя звесткі і рэчы партызанам, а ад іх атрымліваў зводкі Саўінфармбюро. Аб месцы сустрэч ведаў толькі адзін сувязны.

Уся група збіралася ў доме Равоцькаў. У асноўным там была моладзь. Спявалі, ігралі на гітары. У гэты дом наведваліся і людзі больш сталага ўзросту, але яны мелі справы з бацькамі. Наведвалі кватэру і немцы, паліцаі, уласаўцы. Гэта было небяспечна, але і карысна, лягчэй было атрымліваць патрэбную інфармацыю. Акрамя таго, такая «дружба» адводзіла ад групы падазрэнне.

Вольга «сябравала» з уласаўскім лейтэнантам, які камандаваў узводам. Ён абяцаў працаваць з надзейнымі салдатамі, каб потым са зброяй перайсці да партызан. Падпольшчыцы збіралі медыкаменты, пе-равязачны матэрыял, паперу, складалі спісы паліцаяў і ўласаўцаў, апісвалі іх зла-чынствы. Усё гэта перадавалі ў лес партызанам.

Баброўскаму стала вядома, што фашысты рыхтуюць новую партыю моладзі для адпраўкі ў Германію. У спісе былі і сёстры Равоцька. Патрэбна было хутка нешта рабіць. На чарговым зборы групы было прынята рашэнне зараз жа «ажаніць» Анатоля з адной з сясцёр, таму што жонак паліцэйскіх у Германію не адпраўлялі. 3 дапамогай Лідзіі Якаўлеўны, якая працавала пісарам у паліцыі, былі аформлены ўсе неабходныя дакументы, каб Анатоль Баброўскі і Соня Равоцька сталі мужам і жонкай. Каб не адправілі ў Германію Вольгу, справу давялося мець з начальнікам біржы працы. Пасля гэтага ніхто сясцёр не турбаваў.

Рота ўласаўцаў лейтэнанта Эдуардава вырашыла перайсці на бок партызан. Пе-раход быў назначаны ў ноч з 6 на 7 верасня 1943 года. Дамовіліся, што тыя, хто пераходзіць, павінны абяззброіць астатніх, захапіць зброю, боепрыпасы, іншую ваенную маёмасць, а непатрэбнае — спаліць.

У дзве гадзіны ночы над лесам каля дарогі на Іванічы ўзляцела чырвоная ра-кета. Гэта быў сігнал для пераходу. На ўскрайку лесу партызаны чакалі ўласаў-цаў. Але ў гэты час ва ўласаўскім батальёне пачалося хваляванне. Сярод салдат не было згоды: агітацыйная праца не дасяг-нула мэты. Да партызан перайшло ўсяго 27 чалавек, сярод іх былі Цвяткоў і Эдуардаў. Гітлераўцы хутка ўстанавілі, з кім з мясцовых жыхароў былі сувязі тых, хто перайшоў да партызан. Яны кінуліся ў дом Равоцькаў. У Вольгі была запіска, якую яна не паспела знішчыць. Сясцёр арыштавалі.

На наступны дзень у доме Равоцькаў быў зроблены дасканалы вобыск, у хляве сярод дроў знайшлі дзённік, які патаемна ад усіх вяла Вольга. У дзённіку былі запісаны прозвішчы членаў групы. 7 верасня ўсе яны былі арыштаваны. Карнікі прывезлі ў Чэрвень партызанскіх сувязных Лену Вярцінскую і Вольгу Шатэрнік. Анатоля Баброўскага схапілі ў паліцэйскай казарме.

На допыце яго моцна білі, але ён сцвярджаў, што ніякіх адносін да пераходу ўла-саўцаў не мае. Дапытваліся, хто ўзарваў гарадскую электрастанцыю. Аб гэтай дыверсіі ён сапраўды нічога не ведаў. На вочнай стаўцы з Вольгай Шатэрнік яе цяжка было пазнаць. На вочнай стаўцы з сёстрамі Равоцька Вольга кінулася да Анатоля і прасіла прабачэння, што дапусціла недарэчнасць — вяла дзённік. Калі Баброўскі запытаўся, што за дзённік, кат паказаў на сшытак, які ляжаў на стале. Ім дазволілі развітацца, больш у Баброўскага вочных ставак ні з кім не было.

Так гісторыя з дзённікам прывяла да трагедыі. Пра дзённік Вольгі ніхто не ве-даў. Больш з Вольгай і Соняй Баброўскі не сустракаўся. У турму прывезлі некалькі арыштаваных уласаўцаў. Паміж імі ішла размова аб дзвюх дзяўчынах, якія кіравалі падпольнай групай. Уласаўцаў перавялі ў асобы аддзел батальёна, а потым расстралялі. Дзе і калі — невядома.

22 верасня, пасля расстрэлу сясцёр, павезлі на расстрэл і астатніх падполь-шчыкаў. Сярод іх былі бацькі Вольгі і Соні, вельмі моцна пабітыя, асабліва бацька. Паліцэйскія і ўласаўцы раздзявалі арышта-ваных да сподняй бялізны і звязвалі па два чалавекі. Набралася каля сямі пар.

Анатоль Баброўскі быў у пары з партызанам з Рудзенска. Яны нейкім чынам развязалі адзін аднаму рукі, выскачыць з кузава машыны Анатолю  ўдалося на Мінскай вуліцы, калі пераехалі мост. Агародамі ён выбраўся з горада, дабраўся да Дзеруцкой, потым прыйшоў у Гарадзішча да Васіля Няборскага, з якім працаваў да вайны на аўтабазе. Той накіраваў Баброўскага ў брыгаду “Разгром”. У брыгадзе аб рабоце падпольнай групы ў Чэрвені ніхто не ведаў, таму навялі неабходныя звесткі ў атрадзе “Камуніст” брыгады імя Шчорса і ў брыгадзе імя газеты “Правда” і пакінулі ў атрадзе.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў многія партызаны ўліліся ў рады Чырвонай Арміі. А. Баброўскі служыў у 75-ым асобным матацыклетным батальёне 29-га танкавага корпуса пятай гвардзейскай танкавай арміі. Дайшоў да Берліна.

 

Дз.І.РУСЕЦКІ

***

У  фондах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея захоўваюцца звесткі ўраджэнца вёскі Валевачы,  былога партызана Фамы ЗАНЬКО аб Вользе Шатэрнік. Яны ў пэўным сэнсе дапаўняюць артыкул, змешчаны ў кнізе  “Памяць. Чэрвеньскі раён”.

Аўтар піша:

“…Ольга Шатерник (на снимке) родилась в деревне Валевачи в крестьянской семье. Из четырёх дочерей она была первой, появившейся на свет. Здесь окончила семилетку. Отечественную войну встретила в должности начальника местного почтового отделения связи.

С появлением  в местных лесах партизан установила с ними связь: сообщала о расположении оборонных сооружений немецкого гарнизона в Валевачах, вооружении, выявляла тех, кто активно и тайно сотрудничал с оккупантами, неоднократно ходила в Червень, приносила оттуда ценные сведения для партизан и многое другое. В Червене поддерживала связь с сёстрами Олей и Софьей Ревотько, в квартире которых встречались подпольщики.

…После того, как сёстры Ревотько и их родители были расстреляны, Ольгу Шатерник ещё некоторое время продолжали жестоко пытать: избивали, морили голодом и прочее. Внешне её было не узнать. Но  юная патриотка Родины держалась до последнего, не выдав карателям, обещавшим сохранить ей жизнь, ни одной связи, ни одного события.

После уничтожения в Минске Кубэ были расстреляны одновременно во всех тюрьмах находившиеся там патриоты. В это время ночью расстреляли на кладбище в Червене и Ольгу Шатерник вместе с другими патриотами.

Впоследствии события развивались так. В зимнюю стужу, как раз на Рождество Христово, каратели окружили Валевачи, выгнали на улицу полураздетых Шатерник Лукерью с малым внуком и дочерей Надежду и Зину, а также других жителей из числа молодежи, среди которых была жена партизана отряда имени Юрченко — Голубца Николая Трофимовича (погиб в боях с фашистами) — Щирец Екатерина Семёновна. Разграбили хозяйство Шатерник Лукерьи — забрали всё, что можно было взять, лишь кот “Артём”, почуяв неладное, сбежал. Застрелили отца Николая Голубца и, опасаясь партизан в пути следования в Червень, остановились на ночлег в соседней деревне Залесье. Охранявший хату, в которой разместили сестёр Оли Шатерник и Щирец Катю, пожилой немец на непрекращающиеся слёзы и мольбу узниц отпустить их, наконец “сдался” и при отъезде из деревни оставил их в хате, предупредив, чтобы не выходили на улицу, пока не пройдут полицаи. А мать Ольги с внуком остались в деревне Валевачи, её какой-то немец втолкнул с улицы в ближайший двор…”

На снимке мать Ольги Шатерник -- Лукерья Игнатовна
мать Ольги Шатерник — Лукерья Игнатовна

 

1970 год.



1 комментарий по теме “Сёстры-падпольшчыцы

  1. Дорогой автор АЛЕКСАНДР БУШЕНКО ! ОГРОМНОЕ спасибо за статью «СЕСТРЫ -ПОДПОЛЬЩИЦЫ!!! О ней узнала из рассказов местных жителей д. Валевачи. ДЕЛО В ТОМ ,что ОЛЬГА ШАТЕРНИК моя тетя . И мне очень приятно , что память из рассказов моей пробабушки ЛУКЕРЬИ ШАТЕРНИК еще жива не только в моем сердце , но и НЕ ЗАБЫТА ВАМИ!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *