І за футзал — вышэйшы бал

Спорт

Футбалісты чэрвеньскага «Будаўніка» сталі пераможцамі чэмпіянату Мінска па футзалу.

Усяго ў гэтым турніры наша каманда правяла 24 матчы. У 20 з іх перамагла, тры згуляла ўнічыю і толькі адзін прайграла. За чэрвеньцаў у спаборніцтвах гулялі Аляксандр Курыловіч, Дзмітрый Чысты, Аляксей Сасункевіч, Яўген Цэдрык, Сяргей Купровіч, Вячаслаў Целяціцкі, Сяргей Качановіч, Уладзімір Тарасік, Яўген Шчарбакоў, Андрэй Вашкевіч, Антон Масько, Антон Галай, Ігар Шчэрбіч, Юрый Немагуцін, Максім Шмаянкоў, Мікалай Свірыдовіч, Дзяніс Трапашка, Яўген Яблонскі. Адметна, што «Будаўнік» трэці раз запар выйграе спаборніцтвы ў сталіцы. Папярэднія два гады ён перамагаў у чэмпіянаце асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *