Дагуляўся да Бразіліі

Спорт

Варатар чэрвеньскага «Коласа» Аляксандр Курыловіч паедзе на чэмпіянат свету па футболу ў Бразіліі.

Наш зямляк паспяхова выступіў у турніры па міні-футболе «Champ Into The Arena Kia 2014», які праводзіўся ў Мінску. Аляксандр абараняў вароты ў складзе каманды «РТЛ Холдынг», якая ўдала прайшла ўсе прыступкі спаборніцтваў. Ігракі «РТЛ Холдынг» перамаглі сваіх сапернікаў у адной шаснаццатай фіналу — 3:0, у адной восьмай — 1:0, у чвэрцьфінале — 6:1. У паўфінале і фінале — пры ліку асноўнага часу 1:1 і 0:0, адпаведна, дружына Аляксандра Курыловіча святкавала вікторыю ў серыі пасляматчавых пенальці.

Паводле рэгламенту турніру, ігракі каманды-пераможцы ўзнагароджаны паездкай у Бразілію для ўдзелу ў сусветным турніры па міні-футболе сярод сяброў Kia, а таксама наведваннем чвэрцьфінальнага матчу чэмпіянату свету па футболу.

Ігар АДАМОВІЧ.

На здымку: каманда «РТЛ Холдынг» святкуе перамогу, з кубкам у руках — Аляксандр Курыловіч.

Фота з інтэрнэт-сайта blog.atlantm.com



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *