Вызначаны чарговыя пераможцы

Аграрный сектор

Мікалай Шумко

Васіль Няпеўны на трактары МТЗ-1221 МВУ-6  унёс мінеральных угнаенняў на плошчы 2444 гектараў — 125,8% ад плана. На ворыве глебы першынство ў механізатара Мікалая Шумко. На трактары МТЗ-3522 з плугам ён узараў 721 гектар зямель, выканаўшы заданне на 130,8%. У другі раз на сяўбе яравых пераможцам выйшаў Аляксандр Рог, які перавыканаў план на 38,9% — засеяў культурамі  767 гектараў.

Васіль Няпеўны

— Пасяўная ў ААТ «10 з’езд Саветаў» праходзіць згодна пазначаных тэрмінаў, — распавядае дырэктар гаспадаркі Яўген Мурашка. — Раннія збожжавыя закончылі  сеяць, перайшлі да сяўбы аднагадовых зернебабовых на корм. Прыступілі  да другой падкормкі азімага рапсу, азімых збожжавых, у тым ліку пшаніцы, да хімічнай праполкі азімых. Словам, праводзім увесь комплекс неабходных работ — а гэта вялікі аб’ём працы. Тэхніка ў майстэрнях не прастойвае : калі і ўзнікае якая праблема , то яна аператыўна вырашаецца.

Не менш за тысячу гектараў кукурузы ў гаспадарцы плануюць засеяць для стварэння кармавой базы. Людзі настроены на добры ўраджай.

Аляксандр Рог

— Надвор’е ў гэтай пасяўной нам спрыяе, — адзначае Яўген Мурашка, — што дазволіла актыўна працаваць з непрадуктыўнымі пашамі — у Іванічах, Зайцах.

Акрамя трох механізатараў з ААТ «10 з’езд Саветаў», пераможцамі  сталі:

— на падрыхтоўцы глебы — Вячаслаў Пляшкевіч з ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» (на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў глебу на плошчы 308 гектараў)

— на ўнясенні арганічных угнаенняў — Міхаіл Ніціеўскі з ААТ «Раванічы» (на трактары МТЗ-1221 з раскідвальнікам унёс 3450 тон арганічных угнаенняў).

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *