Першыя на вясенне-палявых работах

Аграрный сектор

Механізатар ААТ «Раванічы» Яўген Ладуцька (на здымку) стаў адным з пераможцаў спаборніцтва на вясенне-палявых работах: на ўніверсальнай тэхніцэ «Раса» ён унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1500 га, выканаўшы даведзенае заданне на 125 працэнтаў.

«Ваша добрасумленная праца з’яўляецца прыкладам арганізаванасці, адказнасці і самааддачы» — сказана ў лісце падзякі, які разам з падарункам уручыла яму старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Сакалоўская.

У спаборніцтве на вясенне-палявых работах з 24 па 30 сакавіка раённае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання разам з райкамам прафсаюза работнікаў АПК вызначыла, акрамя Яўгена Ладуцькі, яшчэ трох пераможцаў:

— на ворыве глебы — механізатар ААТ «10 з’езд Саветаў» Мікалай Шумко, які падрыхтаваў 502 га глебы (149,4% ад плана).

— на сяўбе яравых — механізатар  ААТ «10 з’езд Саветаў» Аляксандр Рог (засеяў 508 га — 129,9% ад даведзенага задання).

— на ўнясенні арганічных угнаенняў — механізатар ААТ «Чэрвеньскі райаграсэрвіс» Міхаіл Ладуцька (унёс арганічных угнаенняў 5552 тоны, перавыканаўшы план на 83,8%).

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *