Паляўнічых верныя сябры

Общество

На базе адпачынку “Церамок” ля вёскі Стары Пруд прайшла першая на Чэрвеньшчыне міжраённая выстава паляўнічых сабак.

Больш за 80 чацвераногіх гадаванцаў дэманстраваліся на трох рынгах. Найбольш шматлікай была група лаек – 55 сабак, асобна выстаўляліся ганчакі, трэцюю групу складалі тэр’еры, лягавыя і спаніэлі.

Па выніках экспертызы, падчас якой ацэньваліся знешні выгляд, экстэр’ер, іншыя асаблівасці сабак, паляўнічым выдавалі дакумент з пацвярджэннем адпаведнасці жывёлы прынятым стандартам і генетычным якасцям. Ставіліся і адзнакі: пераважная большасць сабак атрымала “вельмі добра” або “выдатна”.

152

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выстава выклікала цікавасць у аматараў палявання не толькі з нашага, Пухавіцкага, Смалявіцкага раёнаў, але і з Мінска, Асіповічаў. Эксперт рынгу Дзям’ян Хадатовіч адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення  мерапрыемства, які забяспечыла раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Шарага.

 

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *